Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— А Дзімка, канечне, будзе банкірам? Нафтавым алігархам?

— Само сабою. Ну, ідзі сюды, — працягвала яна рукі, — прыдумляльшчык мой…

Тамара хоць бы слухала яго, адказвала, спрачалася. А больш не было з кім пагаварыць, выказаць усё, што накіпела: які вар’яцкі стаў свет і куды ён коціцца? Адстаўніка Адольф па-ранейшаму баяўся, ды і не стаў бы той з ім гаварыць, Вадзім і маці Томіная адпадалі, Дзімка з Настаю пачалі пазбягаць яго, адчуўшы, што з вясёлага дзядзькі Адольфа чалавек ператварацца ў старога зануду, буркатуна, больш не залазілі яму на калені і не

дзяліліся сваімі сакрэтамі.

Паспрабаваў быў заядацца з Соф’яй: маўляў, віртуальнае пакаленне, не ведаеце жыцця… Але вопытная, загартаваная ў такіх пікіроўках Сафі нездарма штудзіравала брашурку «Як дасягнуць поспеху», яна была абаронена, як бранёй, і адразу паставіла яго на месца.

— Спрабуеце накідваць на вентылятар? — спакойна спытала яна. — Са мною не атрымаецца. На мне дзе сядзеш, там і злезеш.

Адольф не ведаў, што значыць — «накідваць на вентылятар», і адчапіўся ад яе.

ІV

Адольф і так, сам па сабе, заблытваўся ўсё больш. А тут яшчэ жыццё вырашыла ўзяцца за яго ўсур’ёз. Адна за адной пачалі здарацца непрыемныя рэчы. Як кляшчы, чапляліся да яго чужыя праблемы. Дачка кінула-такі азербайджанца, і ўжо з двума дзецьмі вярнулася жыць да маці — Ірыны Бацькаўны. І нібыта нават стала папіваць і пакурваць. З шалапутным сынам было яшчэ горш: ублытаўся ў нейкія цёмныя справы, каноплі прадаваў, ці мак, ці што ён там прадаваў. «Баця, баця!» — а далей пра саломкі, варкі, ацэтоны, «спайс», «бубкі»… Адольфа ад адных гэтых слоў перакручвала. Ён абрываў званок, звыкла абяцаючы прыехаць, разабрацца.

Неяк ён вярнуўся з прагулкі ў больш-менш добрым настроі. Май, сонейка, трава… Адольф гуляў і ў думках «выкрываў» усіх і ўсё. У гэтым была своеасаблівая псіхатэрапія, аказваецца. На парозе сустрэла яго ўстрывожаная Тома.

— Талян званіў!

Адольф пацёр скроні, узяўся звыкла за сэрца. Тут празвінеў на стале тэлефон, высветліўся незнаёмы нумар.

— Бяры, — падштурхнула Тома.

Зноў бадзёры Талян. У Адольфа аж шчака заторгалася. Ён не мог ужо чуць гэтага голасу.

— Дзядзя! Я з пошты са Старушак званю! Па міжгорадзе! Мабільны ўпаў, тройка западае… Дзядзя, у нас усё добра! цудоўна! Вы не перажывайце толькі… Сябе беражыце…

— Ды што здарылася?

— Мамцы Нінцы зноў блага. Але перавялі ўжо з рэанімацыі!

— Як? Зноў?!

— Імунітэт аслаблены! Кляшчы аслабілі! Але вы, галоўнае, не хвалюйцеся! Я спецыяльна званю, каб вас не расстройваць!

— Лёніка знайшлі? — механічна спытаў Адольф.

— А хто яго шукаў? Так што не турбуйцеся! Мы ж за вас перажываем! Калі ў вас добра, дык і нам цярпіма…

Адольф вышмаргнуў тэлефон з разеткі. Яго трэсла ўсяго.

— Не, яны мяне ўходзяць з такімі тэмпамі! Не дадуць да пенсіі дажыць! З усіх бакоў б’юць — і плакаць не даюць! Рабі пасля гэтага дабро людзям!

— Але ж тут праўда бяда, Адольф… Гэта ж не нармальна — калі чалавек знікае, і няма столькі часу. Давай, я з бацькам пагавару? Можа, ён па сваіх каналах… Ці хочаш, сам пагавары?

— Не хачу быць нікому абавязаным, — астываючы, строга сказаў Адольф. —

Выбачайце, — яму непрыемна стала, што чужы чалавек, Тамара, больш хвалюецца за яго радню, чым ён сам.

Пасля таго Адольф перастаў адказваць на званкі, хатні тэлефон не падымаў, мабільны адключыў. І, як некалі ў час крызісу, пачаў сур’ёзна думаць.

І як толькі ён пачаў думаць, захістаўся грунт пад нагамі, і на яго напалі сумненні. Можа, ён зноў нешта важнае прапусціў? Не ведае чагосьці? Знешне — толькі пазайздросціць. Усё ёсць, усяго дасягнуў: Мінск, выдатная праца, кватэра, машына, мілая жанчына, якая нічога не шкадуе для яго, па-сапраўднаму кахае, вольны час, ідэальныя ўмовы для творчасці…

А ў душы — тое самае, што было амаль год назад, калі ён глядзеўся ў люстэрка, калі на яго напаў крызіс, і ўсё яму стала няміла, а было толькі жаданне выкрываць.

Так і цяпер. Нічога больш не радавала. Да «халяўнай» працы ў эс-пэ-эм ён зрабіўся абыякавы, увогуле перастаў туды паказвацца. Нават машына страціла цікавасць — ездзіць на ей у такім настроі было небяспечна, а часу, энергіі, увагі да сябе яна патрабавала больш, чым капрызная палюбоўніца.

Адольф ішоў па вуліцы. Было толькі 27 мая, а цвіло ўсё падрад, што магло: бэз, чаромха, каштаны, слівы, вішні, кусцік ружовай сакуры каля дзіцячай паліклінікі, побач — персікавае дрэва з кветкамі на голых галінах без адзінага лісточка; цвілі белыя і жоўтыя акацыі, глог з непрыемным сваім пахам, на рабінах закручваліся суквецці, і ліпа! — нават ліпа на два месяцы раней выпусціла дробныя шарыкі, вось-вось гатовыя лопнуць, а дзе на сонечным баку і распукнутыя!

Усё паблыталася ў прыродзе. Яна нібы знарок падладжвалася пад людзей, якія хацелі паскоранага рытму, і таксама ўсё рабіла паскорана, наперакор логіцы — падыгрывала людзям, спецыяльна пацвельвала: ай, малайцы! правільна! так і трэба, толькі яшчэ хутчэй!

Адольф углядваўся ў чужыя твары. Ні на адным — ні ў старога, ні ў маладога, ні тым больш у малога — ён не бачыў ні ценю сумнення. На ўсіх чыталася абсалютная вера ў правільнасць таго, што вакол адбываецца, стопрацэнтнае веданне нейкай мэты. Усе жылі так, нібы ўладкаваліся тут на вякі. І ён дзівіўся, і аніяк не мог зразумець прычыны іх пагалоўнай мэтанакіраванасці. Адкуль яна, што гэтымі людзьмі кіруе, хто напаўняе іх такой тупой упэўненасцю?

Ён адчуваў сябе сярод іх, як у лесе, — зусім адзінокім. І разважаў сам з сабою ўголас:

— Гм, адкуль яшчэ адзінота? Здаецца, усё прадбачыў, страхаваўся, нічога не забыў… І вось табе маеш — адзінота падкінулася.

Ён раней не ўмеў адчуваць адзіноту. Думаў — гэта калі нікога няма побач, калі сам. Блытаў самоту з адзінотаю. Але самота была прыемным пачуццём, біялагічнай патрэбай, неабходнай, як сон, як некалі выпіўка з сябрамі.

А адзінота аказалася зусім іншай, чым ён сабе ўяўляў. Адзінота — гэта не калі ты не адзін, а калі ты нікому не патрэбен. Ні ты, ні твой вопыт, ні думкі, ні розум, ні дабрыня… Усё гэта цьфу, выкінь і забудзь. Колькі ж нявыкарыстанага, незапатрабаванага, нерэалізаванага забірае з сабою на той свет чалавек!

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор