Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Чырванеючы і запінаючыся, Адольф заводзіў размову на тэму гаспадаркі — каб не думалі, што ён ласы на гатовае, звычайны прымак, прыжывала; усяляк хацеў паказаць, што ён станоўчы, гаспадарлівы мужчына, перарабіў, што змог, у кватэры: сантэхніку, лоджыю, і на дачы сёе-тое… Аднак нішто не магло растапіць недавер палкоўніка. Ён слухаў падазрона, ставіўся да Адольфа суха, гмыкаў дэманстратыўна, калі Тамара звала Адольфа па імені, і ўсё маўчаў.

— Чаму ён усё маўчыць? — потым, калі госці адбывалі, скардзіўся Адольф Томе. — Я іх, гэтых маўчуноў, усё жыццё пазбягаю. Недалюбліваю. Ніколі не ведаеш, што ў іх у галаве, добрае

ці кепскае; натуральна, думаеш, што кепскае.

— Ды нічога падобнага! — смяялася Тома. — Ты менш да сэрца бяры. Яно табе спатрэбіцца — табе яшчэ медкамісію праходзіць.

— Не! За гэтым маўчаннем — прынцыпы! А я яшчэ больш, чым маўчуноў, баюся прынцыповых. Яны, канечне, справядлівыя, але ўсе жорсткія.

— Перастань. Якія прынцыпы ў старога чалавека? Адзін прынцып — каб нам, дзецям, лягчэй жылося. Ніхто табе не будзе перашкаджаць, а калі б і надумаліся, дык я хутка пастаўлю ўсіх на месца. Ну, хочаш, яны не будуць прыходзіць?

Адольфу прыемна было пачуць — «нам, дзецям». Ён змякчыўся.

— Чаму? — на здароў’е, хай прыходзяць, — высакародна дазволіў ён. — Я пра тое, што памагаць… Але ж нічога не робіцца задарма. За ўсё трэба плаціць. Настроем, свабодай, грашыма… А я нікому не хачу быць павінны.

— Гэта раней можна было так жыць. Незалежна. А цяпер без гэтага ніяк. Людзі на тое і створаны, каб памагаць адно аднаму.

— Гледзячы чым. Грашыма? Я б, напрыклад, не хацеў мець многа грошай. Непрыгожа быць багатым. Страшнавата. Багацце надта да многага абавязвае. Заўсёды на віду… Увесь час думаць толькі пра грошы, каб яны не прапалі, каб іх было яшчэ больш. А на ўсё астатняе проста фізічна не застаецца часу — на творчасць, прыроду, побыт… Беднаму лягчэй, спакайней, прасцей, нават цікавей.

— Ага. Апраўданне ўсіх бедных, — дражніла яго Тома. — Нябось, дай, дык схопіш і пабяжыш хваліцца…

— А вось і не схаплю! А вось і не пабягу! Ну, дай — і сама пабачыш!

— Ёсць бедныя шчаслівыя — і багатыя няшчасныя, — задуменна, летуценна сказала яна. — Я думаю, трэба мера, каб усё з толкам — не выстаўляцца, не свяціцца, не хваліцца…

— Справа, Томка, не ў тым. Не ў грашах. Хаця і ў іх, канечне… Жонку ніяк не магу забыць! Ты прабач ужо. Усё раблю для гэтага. Каб пабачыў хоць раз, ці адазвалася яна, а так — маўчаннем мяне карае, — з горыччу казаў Адольф.

— А чаму ты апраўдваешся? Гэта натуральна. Калі б ты адрэзаў па жывому, мне было б гэта непрыемна, незразумела. А так — лішні раз даказвае, што ты сапраўдны, добры, шчыры, таленавіты… Проста неацэнены. А яе — шкада! Сірата… Такога мужчыну не ўтрымала! Уяўляю, як ёй цяпер! Відаць, перажывае, пакутуе…

— У душы, вядома, пакутуе, — згадзіўся Адольф. — А не трэба быць такой… такой…

Ён не знайшоў патрэбнага слова. Тома працягвала:

— Вось гэта страшна, а не багацце. Я таксама ўвесь час баюся: мы ж будуем сваё шчасце на чужым няшчасці!

— А можа і не перажывае, — сказаў Адольф. — Хто быў ініцыятарам разводу? Не я ж? Значыць, чаго хацела — тое атрымала. Значыць, ёй лепш так.

— З’ездзі ты да яе. Пагаварыце. Супакоіш і сябе, і яе. Ды і дачку з унучкай праведаеш. А то не па-людску…

— Што дачка? — адрэанаая луста! А да Ірыны Бацькаўны, канечне, з’езджу, — няўпэўнена сказаў Адольф. — Вось толькі дачакаюся, калі сын з арміі вернецца. Каб заадно, усё разам. Ды што ёй станецца? Я ж званю, мне

перадаюць. Працуе сабе на камвольным. Можа, наадварот, яшчэ і радая…

Тома супакоілася і павесялела.

— Табе трэба новыя ўражанні. Трэба рух. Каб ты менш думаў. Жыццё — веласіпед: пакуль круціш педалі — едзеш, спыніўся — упаў… Трэба загружваць цябе, перабіць умоўны рэфлекс, прывычку… Цяпер жыццё не такое — іншыя каштоўнасці.

ІІІ

Тома ніколі не забывала пра машыну, пры кожным зручным выпадку то жартачкамі, то ўсур’ёз падводзіла Адольфа да працэдуры здачы на правы. Яна расказвала, як пасля вайны ў Германіі пачалася дэпрэсія, немцы співаліся, і амерыканцы прыдумалі наладзіць масавы выпуск «фольксвагенаў», паступова перасадзілі ўсіх у «народныя машынкі» і тым уратавалі нацыю.

Адольф адмахваўся, тлумачыў, што гэта не той выпадак. Ён проста не здатны да машыны. Па тэлевізіі паказваюць адны аварыі, і асацыяцыя чалавека за рулём выклікае толькі віскат тармазоў, пошлае «бу-бух!» — і дзве жалезныя сметніцы адна аб адну, а ў выніку «воз касцей і мора крыві»… У сваім гарадку Адольф жыў каля перакрыжавання, нагледзеўся на такое з балкона.

— А мапед? — нагадвала Тома. — Ты ж ездзіў?

— Што я там ездзіў — па тратуары практычна. Той жа веласіпед, толькі з маторчыкам… Ды я і камісію не прайду!

Яна аж захліпвалася смехам:

— Ты ў якім часе жывеш? І хто мой бацька? Камісію… Прыдумаць жа такое! Ты наіўны такі… Усё ты можаш, ты ідэальны, толькі адстаў ад жыцця гадоў на дваццаць. Нічога — здагонім, я памагу.

Скончылася тым, што адразу пасля Новага года Адольф прайшоў медкамісію і запісаўся на курсы ў аўташколу. Прычым не на паскораныя, а на трохмесячныя — каб усё грунтоўна. Доўга з Томай выбіралі графік (ранішнія групы: 8.30–13, вячэрнія: 18–22, група выхаднога дня, дзённыя: 13.40–17.30), спыніліся на ранішнім варыянце, калі галава свяжэйшая. Для самастойнага вывучэння тэорыі Сафі паставіла яму на камп’ютары ПДР, правілы дарожнага руху, надта зручная штучка, дзе было ўсё: каляровыя дыяграмы, тлумачэнні, дарожныя знакі, тэсты і самыя розныя сітуацыі, якія толькі могуць здарацца з «вадзіламі».

Вучэбны клас. Група з трыццаці чалавек. Самыя розныя ўзросты. Гэтая ўраўнілаўка была асабліва сімпатычная. У асноўным, канечне, вучыліся маладыя дзяўчаты і хлопцы, але была і бабуля з унучкай, і маці з сынам, былі такія, як Адольф, і старэйшыя. Усе ў аднолькавым становішчы. Розум, вопыт не мелі тут ніякага значэння, а трэба было мець талент да гэтага, ці хаця б любіць, як, зрэшты, і ўсялякую справу. Хто любіў — у таго і атрымлівалася.

Спачатку ішло тугавата.

Тэарэтычныя заняткі пачалі не з элементарнага — напрыклад, як завесці машыну і крануцца з месца, або растлумачыць, чаму дарожныя знакі адны круглыя, другія — квадратныя, і чаму яны розных колераў, — а з прыдумвання нейкіх фантастычных сітуацый, ледзь не на ўзроўні: самалёт пасля вымушанай пасадкі на аўтастраду выкаціўся на паласу сустрэчнага руху і рухаецца ў напрамку горада; пры ўездзе ў горад, дзе сапсаваны светлафор, збіліся — грузавая фура справа, гужавы транспарт (конік, упрэжаны ў воз, на якім вясёлы дзядзька з лейцамі ў руках) — на ўзбочыне, веласіпедыст злева, трамвай на павароце, а тут яшчэ коціцца чортаў самалёт… Хто каму павінен саступіць дарогу?

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 22

Володин Григорий Григорьевич
22. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 22

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Тарасов Ник
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Железный Воин Империи

Зот Бакалавр
1. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Железный Воин Империи

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор